Лабiрынт парадокса
І ўбачыў цела Хрыстова.
Там з крыві вырастала слова
І трымцелі радкі, бы нервы.
Толькі слых мой лавіў другое:
Асудзіце мяне праўдзіва.
Думка – крылы,
А слова – дзіва.
Толькі верш не спыняй на слове,
Бо яно не пакліча сэрцы
І не пойдзе ўслед за Лукою.
Калі думкі не маюць спакою,
Значыць, словы не маюць сэнсу.
1992
Свидетельство о публикации №114030510793