1937
І на людскую здраду,
Забіты быў паэт
Варожай куляй ззаду.
Зямля яго ўзяла,
А дзень змяніўся ноччу.
Завея замяла
Радок крыві сірочы.
Цень “ворана” пятляў
Паміж крывых завулкаў,
Сціскалася пятля
Скамечанай цыдулкай.
Хацелася крычаць,
Ды боль заплюшчыў вочы.
Прымусіў замаўчаць
Прарочы голас ночы.
1990 г.
Свидетельство о публикации №114030510776
Оксана Нездийминога 05.03.2014 22:33 Заявить о нарушении