Начная размова
Пазірае мне ў вочы натхнёна.
Я пішу, як заўжды,
Я начамі не сплю,
Размаўляю з гітарай і клёнам.
Я дзялюся сакрэтамі з музай жыцця,
Пакідаю ёй лепшыя вершы.
Позірк ночы
Натхненнем мне сэрца працяў,
Яе вусны шапталі –
Ты першы.
Свидетельство о публикации №114030510760