Матулiны песнi

Спявала мама над калыскай песні
На мове мілай, сэрцу дарагой,
Што праз вякі дзяды мае пранеслі,
Каб мы не забываліся аб ёй.

Ляцела праз стагоддзі песня тая
І дзідай вострай біла чужакоў.
І вераю натхнёная – святая
Здавалася мне вояў мужных кроў.

У песнях і паданнях, бы жывыя,
Яны ўставалі і ішлі да нас
Праз моцныя заслоны Хан-Батыя,
Да волі нашай набліжалі час.

Пад хуткімі штандарамі пагоні
Імчалі коні  шпарка ўдалячынь,
А вецер над чужынцамі скуголіў
І груганом сядзеў на іх плячы.


Рецензии