Ля Cвiслачы
Хочацца спыніцца,
Стаяць і слухаць.
Свіслач звініць на марозе
Крышталямі ільдзінак.
Нечым гэты перазвон
Напамінае далёкае мінулае:
Знішчаныя цэрквы, касцёлы, вежы…
Міжволі задумваешся аб будучыні:
- Якая яна?
Стаіш і неўяўляеш.
Толькі нібыта з глыбіні вякоў
Даносіцца крыштальны перазвон:
-Дзынь-дзынь, бом-бом.
1990
Свидетельство о публикации №114030510716