Сум на чужыне
Па Айчыне, па дзяўчыне.
Толькі гэты сум душы
Не аклікнецца ў цішы.
Паляціць і разаб'ецца
Аб світанкавае сэрца,
Арабінавыя росы,
Дзе памыла сонца косы,
Дзе сляды майго дзяцінства
На пракосах залацістых
Маладой атавай плачуць –
Лёс не могуць перайначыць.
1988
Свидетельство о публикации №114030510699