Крылы вайны
Напалохала дзетак.
Не сказала бабуля ўсім нам,
Што няма болей дзеда.
Не сказала матуля аб тым,
Што няма болей таты –
Засталіся жанчыны адны
Ды счарнелыя хаты.
А хто ж будзе на лузе касіць
Канюшу кароўцы?
А хто ж будзе цукеркі насіць,
Гладзіць нас па галоўцы?
А над вёскаю стрэлы гучаць –
Аж калоціцца свечка.
Прыказала матуля маўчаць
І хавацца пад печку.
Уварвалася ў вёску вайна,
Як жахлівая вестка.
Адабрала дзяцінства яна –
Смерць пад стрэхі прынесла.
Свидетельство о публикации №114030510681