Дых паэта
Запаліць мне
Чырвоны святлафор.
Зямля зрыфмуе
Лён і тлен
І свечкі розных форм.
Гадзіннік – шчыры сябра дзён,
Загляне ў вочы мне.
Спыніўся я,
Затое ён,
Заведзены, жыве.
Радкоў адстуквае памер
І круціць кола дзён:
Памёр паэт,
Паэт жыве -
Душою ён відзён.
1990
Свидетельство о публикации №114030510659