На зямлi усё вечнае не вечна
На зямлі ўсё вечнае не вечна,
Як не вечна нашае жыццё.
Дагарае тоненькая свечка,
Абуджае думак пачуццё.
І лісток апошні на бярозе
Не працягне сіверу руку.
Ляжа на падмеценай дарозе
Сіратою ў восеньскім вянку.
На зямлі ўсё вечнае не вечна.
Толькі думка мае права жыць.
Загарацца ў небе Шляхам Млечным,
Жураўлём над восенню кружыць.
Свидетельство о публикации №114030510557