Памяць гiсторыi
І сэрцы людскія спяваюць не ў такт.
Над горадам памяць гісторыі кружыць
Не новым, старым нараджэннем Хрыста.
Хрыстос нарадзіўся – спяваюць бабулі.
Хрыстос нарадзіўся – гаворыць народ.
Хрыстос нарадзіўся – усхліпнула куля
І моўчкі працяла салдату жывот.
А я нараджэння чакаю ў прыродзе.
У сэрцах сірочых і ў душах людзей.
Хрыстос нарадзіўся і моўчкі праходзіў
Ля вернікаў грэшных нязбытных надзей.
І толькі крыжы распасцёртаю верай
Глядзелі з даверам у велічны твар.
І боская птушка ў палёце нясмелым
Спявала, ўслаўляючы Бога і Храм.
Хрыстос нарадзіўся!
Свидетельство о публикации №114030510515