СОН
Ім прыемна глядзець,
Як лячу галавою ў пясок.
І магільнай усмешкай
Смяюцца пачвары з мяне –
Яны рэжуць мне жылы
І п'юць маю кроў, нібы сок.
Сатана ля мяне шчэрыць зубы, махае рукой…
Згінь, патлаты!
Даволі пярэчыць і шыю давіць.
Ты не звабіш мяне.
Я ў твой рай не пайду за табой.
Ты мяне не прымусіш
Ніколі чужыну любіць.
Бо зямля мая тут:
Панадланне, світанне, каханне…
Аксамітавы лес
З усмешкаю ранніх грыбоў.
Я з тутэйшай зямлі.
Я маю зямное дыханне.
А дыханне з каханнем
Вырошчваюць слова любоў.
Свидетельство о публикации №114030510486