Мiколу Купрэеву

пісьменніку, земляку, аднадумцу

Мне ў вершах бацькам храсным быў Купрэеў.
Не верыце?- а так яно было.
То ён у сэрцы зернейка пасеяў,
І зерне набрыняла, прарасло.
І зарунела маладая ніва
На злосць усім, хто сеяць не хацеў.
Наліты колас быў такі шчаслівы,
Як бацька мой, што над сталом пацеў
І верш пісаў пра мост з вадой глыбокай,
Дзе чаплі крочаць па вадзе чародамі…
Было так, ці здалося нам здалёку,
Нібы рыпяць масты ўсе пад народамі?
Я веру, то не мост, пяро рыпела
Збалелаю паэтавай душой,
Якая нарадзіцца не паспела,
А ўжо плыла імкліваю Ушой
З чароўнай Начы,
Каб пачаць спачатку
Жыццё сваё
Ў маленькім тым зярнятку.


Рецензии