Дарога дамоу

Спяшаюся дамоў, бы птушка ў вырай.
Мне надакучыў горад мітуснёй.
Імчуся ў родны кут на пругкіх крылах,
Дзе ластаўкі шчабечуць пад страхой.

Дзе з коміна дымок увішны ўецца
І пырхае святло, бы матылёк,
Дзе ў ноч глядзіць знаёмае акенца –
Працягвае руку сваю здалёк.

Куток мяне вітае пахам мяты,
Істужкай свежаскошанай травы…
Ляцяць гады. Старэюць нашы хаты.
Старэюць людзі, дрэвы і бары.

Ды толькі ў сэрцы песня застаецца,
З якой матуля выпраўляла ў свет.
І весялосць далёкага маленства,
Дзе кожны з нас быў творца і паэт.


Рецензии