Тутэйшым
А як цяпер глядзець у вочы мне
Сябрам маім,
Як выказаць ім радасць,
Калі ў жыцці я радасці не меў.
Гады змяняюць позіркі і лёсы.
Яны – нямыя сведкі перамен.
Але я веру – пераможа розум.
Інакш мы ўсе, як маманты, памрэм.
Гэй, жыццялюбы! - калі ёсць такія,
Яднайце жыццялюбаў ля сябе.
Непадуладна мужнасці стыхія,
А вернасці тым больш – яна ў сяўбе.
Дык сыпце зерне новага стагоддзя!-
Сусвет чакае думак маладых.
Яшчэ крыху – і час паросткаў пройдзе,
Ніхто не стане ў нашыя рады.
Гэй, любаверы, адчыняйце дзверы!
Без веры не бывае перамог.
Яднайце ля сябе адчайных, смелых,
Гартуйце тых, хто спадчыну збярог.
Калі такія ёсць, я не баюся
За мову продкаў, за бацькоўскі кут...
Крыляй жа вольны дух над Беларуссю,
І вызваляй народ ад рабскіх пут.
Свидетельство о публикации №114030510283