Дзядьку Рыгору
Сумную вестку прынёс нам:
Раптоўна памёр Барадулін Рыгор
У семдзесят дзевяць вёснаў.
Езус Вялікі, дай кожнаму з нас
Вобразаў, думак-адценняў...
Сябе не згубіць, не адмовіць час,
Што душы ахутаў цернем.
Вернецца кожнаму вера яго
Праз мову і думак повязь.
Божа магутны, даруй яго,
Дай кожнаму з нас яго споведзь.
Мы ўсе прыйшлі развітацца з табой:
Дзядзька Рыгор - Народны!
Вецер падзьмуў з карпацкіх гор -
Вецер надзей свабодных.
Веліч твая будзе ў думках цвісці
Покуль мы жыці будзем.
Бог бласлаўлёны, не дай сыйсці
Ў нябыт усім шчырым людзям.
Прымуць Ушачы цябе, дарагі,
Бо ты іх жыццём праславіў.
Мова твая хай не знае тугі -
Сальецца ў нябёсах з намі.
Свидетельство о публикации №114030510052