Цiшыня
На вечар выпускны у знаемы клас
Бабулiны надзелi завушнiцы
I на абцасах туфлi у першы раз.
У першыню дарослыя сукенкi.
I першы праважаты ля акна.
Наташкi, Кацькi, Танькi, Iркi, Ленкi...
Шчаслiвыя...А ранiцай - вайна...
Яшчэ... учора праваджалi хлопцы
Сваiх дзяучат да iхняга двара.
Вiталi ранак, сустракалi сонца.
I верылi, што ужо прыйшла пара
Расправiць крылы, каб узняцца у зоры.
Дзяучат чакалi. "Хутка там яна?"
I марылi пра неба i пра мора.
Шчаслiвыя...А ранiцай - вайна...
А учора - выпускны...А учора - танцы...
"А-ну, гармонiк, паддавай агню!"
...Сягодня, перад ранiцай, германцы
Разбiлi над краiнай цiшыню.
I замянiуся белы колер - шэрым.
Чырвоны - стау барвовым у агнi.
Дзяучаты, хлопцы, мы ж ужо не верым
У чэрвенi разбiтай цiшынi.
..... ..... .....
Сягодня я прачнууся. "Божа, Божа!
Як многа год мiнула с таго дня.
I я пачуу, як соладка - прыгожа
Перад свiтанкам пахне цiшыня
Свидетельство о публикации №114030409896