Сябрукам

Мае сябры – не простыя вандроўцы,
Не трэба весці ў Храм іх на вяроўцы,
Бо ўсе яны ад боскага сумлення:
Ад веры,
Ад малітваў,
Ад малення…
І моляцца яны не ў боскім храме,
За дух святы,
За тых,
Хто поплеч стане.
А за сталом,
Над белым палатном,
Нясуць яны прарочае святло
Вялікай веры
Ў акіян бязвер'я.


Рецензии
Выдатныя словы, Валерый! Выдатная мова!

Рады знаёмству.

Вершы   05.03.2014 13:28     Заявить о нарушении