Максiму Бaгдановiчу

Роздум ля помніка

Максім, Максім…
Дзе позірк твой спыніўся?
На Курапатах ці на Вострай браме?
Зірні назад!
Там гінуць засталіся
Разбураныя помнікі і храмы…
О, Беларусь!
Ці бачыў ён такою
Цябе ў вянку блакітных васількоў?
Не мела ты ад ворагаў спакою,
Не маеш ты суседзяў - сваякоў.
Краса твая
Даўно ім засціць вочы.
Асцерагайся стомленых вачэй!
Яны глядзяць узрушана, па-воўчы,
Яны гараць сузор'ямі начэй.
Але, пакуль жыве ў душы Пагоня,
І кліч яе ляціць па-над зямлёй,
Не быць табе ў пакутлівым палоне,
Не быць табе загрызенай ганнёй.


Рецензии
Валерый, у Вас ёсць чаму павучыцца. Я буду прыходзіць і чытаць Вашы вершы.

Вершы   05.03.2014 13:30     Заявить о нарушении