Дзеду Аугустыну

Мне стала раптам цесна, пуста…
Памёр мой дзед, памёр скрыпач.
А я цалую дзеда ў вусны
І сам сабе кажу:
-Аўгустын,
Ты на тым свеце не батрач.

Няхай забралі ў цябе кузню,
Перацягнулі ўсё ў калгас…
Не, ты не быў у воўчым крузе,
Хутчэй пакутаваў у скрусе
І еў крапіву ў тыдзень раз.

Пасля зрабіў сабе сталярку,
І майстраваў штось кожны дзень.
А дзеці плакалі на ганку,
Прасілі з мёдам абаранкаў
І елі клёцкі на вадзе.

О, мілы дзед! Як  не хацеў ты
Такога “светлага” жыцця.
Стаяў штовечар над газетай,
Глытаў тытунь ад цыгарэтаў
І плакаў болем пачуцця.


Рецензии