Творцам
Палуяны, светары?
Хто залечыць душаў раны
На айчынным алтары?
Хто замоліць грэх паперы
І напіша шчыры верш -
Прыцягальны, вольны, верны
Для зямлі сваёй найперш.
Беларусь згасае свечкай…
Дзе ж вы, верныя сыны?
Вашай думкай паляць печкі,
Каб не рухнуў дом стары.
Вашым словам нішчаць мову.
Маўчыцё? – Маўчаць прасцей.
Вы знайшлі ў маўчанні схову?
З вас маўчанне й прарасце:
Пустазеллем,
Пустазвонствам,
Валунамі курганоў,
Дзе зямля, бы дзікі востраў,
Без людзей і без званоў.
Там жывуць ідэй манкурты
Без сумненняў, без надзей…
Я ж свае зрываю путы,
Крочу саму новы дзень.
Мо, калі яго й сустрэну
Жабраком сівых дарог.
А калі памру, то з верай,
Бо любоў сваю збярог
Да Радзімы, бы Купала,
Палуян і светары…
Свечка ззяла…
Раптам стала
Светла ў хаце й на двары.
1997
Свидетельство о публикации №114030402601