Высновы жыцця

Я шукаю жыцця высновы.
Ёсць натхненне – рыфмую словы.
Я звычайны юнак – вясковы
І настрой у мяне вясновы.

Як вясною не быць паэтам,
Калі столькі наўкол куплетаў
Сваім спевам выводзяць птушкі
У шпакоўні ля дзікай грушкі?

А ля вішні, хто там цвіркоча?-
Хто здзівіць мяне спевам хоча?
Не інакш, як сама сініца
Хор склікае сярод суніцаў.

Яе песня цяплом сагрэта,
Бо вясна- гэта час сюжэтаў,
Дзе брыняюць, бы кветкі, мары,
Дзе збіраюцца птушкі ў пары.

Я не ведаю, што са мною -
Я рыфмую любоў з вясною.
Прытуляю да сэрца словы
Беларускай, пяшчотнай мовы.


Рецензии