Вяртанне
Сеў адпачыць ля слуцкае шашы.
А на душы яго скрабуць трывогі
І б'ецца сэрца ў грукаце машын.
Дваццаты век прыціх за паваротам
Дарогі закаванае ў асфальт.
За спінай жа ў старога -- тыя ж боты,
Што ён насіў пятнаццаць год назад.
Ды вось бяда – няма старой хаціны --
Ні могілак, ні ліпак, ні дубоў…
Няма царквы ў якой яго хрысцілі.
Няма!.. А ззаду стомлены гудок:
- Сядай, дзядок!
Куды цябе падкінуць? --
За пяць хвілін да месца давязу…
- Што пяць хвілін?
Мне б толькі на хвіліну
Патрабіць у юначую вясну.
Свидетельство о публикации №114030402572