Плач таполi
Там таполю зялёну спаткаў.
Пачаў песні спяваць для яе,
А таполя маўчыць, не пяе.
Што ж маўчыш ты, сястрыца, скажы,
Чаго рукі твае на крыжы?
Ці сама звекавала свой век,
Ці пакрыўдзіў цябе чалавек?
Дзе падзеліся дзеткі твае,
Можа воўк іх галодны паеў
Ці маланка пабіла ўначы?
Калі ласка, скажы, не маўчы?
Адказала таполя яму:
Іх вайна ўсіх паклала ў труну,
Пакалечыла грудзі мае,
Толькі я шчэ жыву, мы жывем.
Стаю ў полі адна сіратой
І глытаю з каліны настой.
Мая доля - гаркавы палын,
Абцярушаны рэхам вайны.
Вецер слёзы з вачэй выціраў
І з грудзей сваіх боль выдзімаў.
Плач да стогну пранізваў званы
Цяжкім рэхам забойцы-вайны.
Свидетельство о публикации №114030402557