Лiсток з вайны

Яшчэ слязяцца ў сэрцах пахаронкі,
Яшчэ вайной заклеена акно,
А пах вясны такім здаецца горкім,
Што неўпрыкмет п'янееш ад яго.

Пажоўклы ліст з трохкутнікам пацёртым
І нітка слоў працятая вайной:
- Прыду дамоў і скіну свае боты
І басанож сустрэнуся з табой.

          Прыпеў: 
- Мы пад Берлінам, чуеш, дарагая.
Яшчэ крыху – і ўжо канец вайне.
Пяюць тут птушкі ў полі і ля гаю,
Нібыта ў нашай роднай старане.
Вясна закружыць нашыя пачуцці
І Перамога ў вочы зазірне,
І я ад гэтай радасці прачнуся,
І пракрычу: прыйшоў канец вайне!
 

Як там сынок?- Відаць зусім дарослы.
Прыду дамоў, памочнік будзе мне.
Ці падраслі за тры гады бярозы,
Мне бачацца яны ў кароткім сне.

Вы ліхам там мяне не памінайце.
Прайшлі Бернаў… На золку зноўку ў бой.
Пішыце. Не хвалюйцеся. Чакайце.
Вясна.
        Год сорак пяты. 
                Хведар твой.

          Прыпеў: 
- Мы пад Берлінам, чуеш, дарагая.
Яшчэ крыху – і ўжо канец вайне.
Пяюць тут птушкі ў полі і ля гаю,
Нібыта ў нашай роднай старане.
Вясна закружыць нашыя пачуцці
І Перамога ў вочы зазірне,
І я ад гэтай радасці прачнуся,
І пракрычу: прыйшоў канец вайне!
 


Рецензии