Сляды валок
Ссяклі і вывезлі з Грады.
Не камуністы, не ваякі,
Стаіць пытанне: ”Хто ж тады?”
Адказ, браточкі, вельмі просты:
Быў дуб высокі, стромкі, рослы.
Ён вабіў вочы ліхадзеяў…
Заўжды быў лес. Былі й зладзеі.
Але дубы ў гаях дубовых
Гнуць пілы сёння, бы падковы.
І жалуды ў случанскім лесе
Наўрад ці ўбачыць зноў Палессе.
Вязуць дубы.
Грукочуць колы…
Куды вязуць? – Ці скажа лес?
Але, калі б займеў ён мову,
Сказаў бы, хто зрабіў надрэз,
Хто даў загад пачварны, гнюсны,
Адправіць волатаў туды,
Дзе свет разбэшчаны, распусны,
Дзе ад “зялёных”сохнуць вусны
І ад валок гараць сляды.
Свидетельство о публикации №114030402522