Адзiнокая зямля

Аўдавелая зямля на маёй Айчыне
Працінае твар здаля сумнымі вачыма.
Я прыехаў, каб спытаць:
Як табе жывецца,
Адзінокая зямля
З пасівелым сэрцам?
Адкажы мне, не хавай
Ты вачэй стамлёных.
Мы падзелім каравай
У жыццё ўлюбёны.
І пасолім хлеб слязой,
Шчырым успамінам.
Хлеб парэжам не лязом,
Паламаем міла.
Вось – табе. А вось -  і мне.
Па кавалку, роўна…
Смачна так даўно не еў
Я ў хаціне роднай.
Для суседзяў - быў сусед,
А для мамы сынам…
Ды таўром Чарнобыль сеў,
Паламаў лёс клінам.
Адзічэў бацькоўскі сад,
Стравянела поле.
Сэрца кліча зноў назад,
Ды вяртанне - з болем.


Рецензии