Я малюся...

Я малюся шчыра сонцу,
Я малюся шчыра ветру
І малюся я- зямельцы,
Каб было ўсяго ў кубельцы.
Я малюся шчыра небу,
Каб жылось у хатах ціха…
Пакланюся нізка ветру,   
Каб адвёў ад нас ён ліха.
І цябе прашу,зямелька,
Пацярпі яшчэ ты трошкі,
Пройдуць лютыя  марозы,
Ачуняем мы ад злосці.


Рецензии