В память Рыгора Барадулина, Поэта и Человека
Народны Паэт Беларусі - Рыгор Барадулін.
***
У Памяць Рыгора Барадуліна, Паэта і Чалавека.
Жыў на Краіне Чалавек.
Турбоціў нас сваімі Вершамі…
Пісаў – дарослым, і малЕнькім.
Радзіме – прысвячаў,
па-першаму…
Радзіма – гэта не краіна,
Радзіма – наш жыццёвы Век…
Ён сьвята верыў – што павінен,
усё аддаць Сваёй Радзіме,
Усё – што можа Чалавек…
Ён не сядзеў у кабінетах,
ў цяпле складаючы радкі.
Радзімы Мову нёс па Сьвету !
Ад Бога будучы Паэтам,
распавядаў –
жывуць як зямлякі…
І вось,
няма,
як чалавека…
Але, жыве – Паэт і Чалавек !
Няхай жа, Век ідзе за Векам,
Ён, з намі і нашчадкамі – навек !
*+*
2 сакавіка 2014г. …22 гадзіны,35 хвілін… Менск, Беларусь…
**(краіна – страна; турбоціў – беспокоил,тревожил; дарослым – взрослым; прывсвячаў – посвящал; па-першаму – во первых; Радзіма – Родина; жыццёвы – жизненный; павінен – обязан,должен; складаючы –составляя; радкі – строчки; Радзімы Мову – Язык Родины; па Сьвету – по Миру; распавядаў – вёл рассказ; няхай жа – и пусть; і нашчадкамі – и потомками).
***
Добавлю давнее Стихотворение Барадулина.
Прочтите... Как это Стихотворение АКТУАЛЬНО СЕГОДНЯ...
***
БОЖА, ПАСПАГАДАЙ УСіМ.
Божа, паспагадай усім, –
I магутнаму, і слабому,
I відушчаму, і сляпому,
Каб у згодзе жылося ім.
Божа, паспагадай усім, –
Каб вайной не йшоў
Брат на брата,
Каб ржавела сякера ў ката,
Каб вячэраю пахнуў дым.
Божа, паспагадай усім, –
Каб цяплелі пагляды людзкія,
Каб у старца не кралі кія,
Нічыіх не кралі Радзім.
Да любові, да чысціні,
Да святла, да святога ўлоння,
Усявышні, і заўтра і сёння
Заблуканыя душы вярні!
*+*
Рыгор Барадулін.
Свидетельство о публикации №114030211827