Ваукалак

Завыю ўночы ваўкалакам,
Каб здрыгануўся ўвесь Сусвет,
Каб кожны вораг мой заплакаў,
Бо ваўкалакам стаў паэт.
Вось ён, глядзіце, перад вамі
Бяжыць, ламаючы сукі.
Ну, што ж вы здзіўленыя сталі? –
Забіце здань…Вазьміце кій!
Інакш ён не даруе здрады,
Ганіце ў кут яго! - Ату!
І камянёў халодным градам
Забіце здань, - сказаў пастух.
А ваўкалак з апошніх сілаў
ў гушчар памкнуўся напрасткі.
Сабакі рвалі скуру, спіну,
І ўпіваліся ў бакі.
І ногі збітыя аб голле,
Хісталі сілу, волю, дух…
Упала здань – і шэрым полем
Пакрочыў стомлены пастух.
Зірнуў назад -
І ваўкалакам
Завыў на ўвесь здзічэлы свет –
За што такая мне падзяка?
Не ваўкалак я. Я - паэт.


Рецензии