ВЕРШ ТОСТ

ЗА БЕЛАРУСЬ
 
Клічу сваю дзяўчыну
За вясельны стол,
За белы абрус.
А дзяўчына-Айчына
З прывабнай касою –
Сама Беларусь.

У вэлюме белым,
У белым вяночку
Нясе каравай.
Дык што ж вы паселі,
Давайце, браточкі,
Паўней налівай!

Скажу я вам шчыра,
Бо маю прычыну
Келіх кульнуць да дна.
Бо Беларусь - айчына,
І Беларусь - дзяўчына,
Сёння ва ўсіх адна.
1990 г.


Рецензии