Светлы позiрк тваiх вачэй
Маё сэрца пяшчотай грэе.
У цішы залатых начэй
Я знаходжу сваё натхненне.
Светлы позірк тваіх вачэй
Параўноўваю з яснай зоркай.
Ты са мною і мне лягчэй
Сустракаць вечары і золкі.
Прыпеў.
У вачах тваіх зоркі свецяцца,
А на твары цвіце вясна.
Ноч глядзіць на нас з неба месяцам,
Яна шчасце нам прынясла.
Светлы позірк тваіх вачэй
Адчуваю ў памеры верша.
Дай мне моцы кахаць яшчэ,
Дай мне сілы не здрадзіць першым.
Светлы позірк тваіх вачэй
Тоіць нешта ў сабе святое.
Ноччу свечка гарыць ярчэй
І яе не заліць вадою.
Прыпеў.
У вачах тваіх зоркі свецяцца,
А на твары цвіце вясна.
Ноч глядзіць на нас з неба месяцам,
Яна шчасце нам прынясла.
1990 г.
Свидетельство о публикации №114030106284