Наканаванасць лёсу

Нібыта кардыяграма, скачуць літары.
І раптам – прамая.
Гэта адзіная роўная дарога,
Па якой адыходзяць паэты.
Недадуманы радок
Раскрыжаваны на паперы.
Незакончаная думка - быццам цвік.
Тут прыбіты
Рукі,
Сэрца,
Нервы,
Тут раскрыжаваны крык…
Непачуты.
Апошні.
Прыжыццёвы.

1990


Рецензии