Вясковая вулiца
Вясковая, светлая вуліца.
Глядзіць зацікаўлена, здзіўлена
На рокераў, брокераў, дыллераў.
Не можа яна прызвычаіцца,
Як трэба да кожнага ставіцца.
Яе абступаюць катэджамі,
Нібыта вартоўнымі вежамі.
Застаўлена джыпамі вуліца.
Пратэктары іх не малююцца.
Тут думкам балюча і горача–
Глядзіць на людзей яна з горыччу,
Што туі саджаюць пад вокнамі,
Дзе ў кветках зліваліся яблыні.
Сады сёння сталі не моднымі,
А рукі ў вяскоўцаў- вялымі.
Той вуліцы крыўдна і сорамна,
Што зеллем заростае ворыва.
Ёй хочацца выгукнуць:
- Гора нам! -
Ад вашага бруднага горада.
Свидетельство о публикации №114030106089