Беларусi

Беларусь – гэта белая птушка ў блакіце нябёсаў.
Гэта рэха вайны і павольная плынь белых рэчак.
Курапаты і тысячы тысяч скалечаных лёсаў,
Гэта памяць дзядоў і агонь незгасаючых свечак.

Беларусь, мая белая, як  жа ты чорнаю стала?
Зноў галосіць і плача зямля несціхана, наўзрыд…
А Чарнобыль над ёй смертаноснае выпусціў джала
І атрутным таўром на зямлі беларускай застыў.

Дык не дайце загінуць і знікнуць ёй з твару планеты.
Хай жыве Беларусь і гучыць беларускае слова!
Хай не кане ў бяздонне вякоў і не кане ў Лету
Беларускі народ,
Беларусь,
Беларуская мова.

Дык жыві, Беларусь!
Вечна ў вэлюме белым красуйся!
Мы належым табе. І адной табе сэрцам адданы.
І пакуль я жыву, называюся ўслых беларусам,
І нікому мяне пры жыцці не закуць у кайданы.


Рецензии
Валера, здравствуй!
Это А. Добровольская.
Рада была встретить тебя на Стихире.

Заходи на мои странички (Летнее Утро -- на русском, Ангелина Добровольская -- на белорусском). Мне важно твое мнение и конструктивная критика.

А вообще -- где ты, как?

А.

Летнее Утро   01.03.2014 19:56     Заявить о нарушении