Боль зямлi

Здаецца, аблокі ад страху збялелі
І дрэвы да зорак ускінулі рукі,
І раны вайны яшчэ больш забалелі,
Адчуўшы пакуты душэўнае мукі.

То выбух балесны данесла прырода,
Хацела людзей папярэдзіць, але…
Крычала ў бальніцы кабета ў час  родаў –
Відаць парадзісе Чарнобыль балеў.

Хіба яна ведала страшнае слова,
Што жахам напоўніць планеты жыццё?
Чарнобыль!
Чарнобыль – атрутная зона...
Радзіма матулі – зямлі забыццё.

А новая хата стаіць прад вачыма
З альтанкай сярод вінаграднай лазы…
Ды толькі Чарнобыль, бы цень за плячыма,
Дыханнем кранае надзей галасы.

Дзіцятка ўначы страпянецца, заплача...
І стомлены сон адляціць, адыйдзе.
Але хіба можна той сон перайначыць
Што лёг, бы таўро, на зямлі і вадзе.


Рецензии