Не цурайцеся

Не цурайцеся мовы матчынай,
Песні страчанай, лёсам венчанай.
Не цурайцеся роднай спадчыны,
Бо крыжы яе ўсе асвечаны.

Бела-русая, не прыгонная,
З промнем сонечным заручоная
Мова матчына –- песня вольная:
Акраплёная, асвячоная.

Не яна была вінаватая,
І ня мы яе так зняважылі –-
Запалохалі Курапатамі
І абмазалі чорнай сажаю.

Не забітая, не палонная,
Яна выйдзе ў свет каралеўнаю.
Белакосая, не прыгонная,
І прыгожая, і напеўная.

Сустракай яе Еўфрасінняю
Ці звычайнаю палачанкаю.
Ёй паклоніцца неба сіняе
Кожнай рыскаю і заранкаю.


Рецензии