Куда нас мчат наши Судьбы...
Нашы Лёсы імчаць нас,
як коні.
Безуспынна – у нейкія дАлі...
Ці, то – гэта за намі пагоня...
Ці, кагосьці – мы даганяем…
Лёс згубіў мяне,
тут,
выпадкова.
Не заўважыў,
і цягнецца дАлей...
Я, напэўна, падкова...
Каб знайшлі,
і “на шчасце” паднялі...
Я ляжу – пасярэдзе дарогі...
І ніхто мяне не знаходзіць,
не падымае...
У жыцці так бывае,
і з многімі...
Можа, мода –
“падкова на шчасце”, праходзіць…
Можа, справа ня ў модзе…
Можа,
шчасце нас проста мінАе...
Нашы коні –
губляюць падковы…
Лёсы з марамі –
разыходзяцца…
А няма анічога тут новага !
Ўсё – прадвечна, пад Сонцам…...
*+*
28 лютага 2014 г.
**( імчаць – несут,мчат; безуспынна – безостановочно; згубіў – потерял;
выпадкова – случайно; не заўважыў – не обратил внимания; у нейкія – в какие-то; мары - мечты.
Лёс(муж.р. в бел.яз.) – Судьба(жен.р.в рус.яз.); згубіў – потерял; напэўна – наверное).
Свидетельство о публикации №114022809025