ГЭТА МЫ

Паміраюць мовы і народы,
Адыходзяць людзі спакваля,
Сірацее матухна прырода,
Вар’яцее боская зямля.

Гэта Мы адрынулі планету.
Гэта нам не дадзена спазнаць
Тыя веды, што растуць праз нетры,
Дзе канца і краю не відаць.

Хто Мы ёсць,
Адкуль прыйшлі Мы з вамі?
Дзе пачатак наш і дзе канец?
Гэта Мы Хрыста раскрыжавалі,
Гэта Мы сплялі яму вянец.

Цені церняў на сябе надзелі.
У манкруцтве славілі жыццё.
Гэта Мы ў спаборніцтвах пацелі,
Святароў садзілі на асцё.

Разлучылі нас мерадыяны
На адной зямлi, мацярыку.
Мы жывём у здрадзе і падмане -
Брату брат не падае руку.

Мову маці знішчылі, стапталі,
Бы манкурты, свой забылі род…
Медалі насілі: Ленін, Сталін,
Камунізмам нішчылі народ.

Гэта Мы бамбілі Хірасіму
Праз сляпую памяць Курапат.
Узбраенняў Мы расцілі сілу,
Каб вайне чыноў паставіць мат.

Ах, наколькі мы сляпыя з вамі:
Містэры, спадарыні, сябры…
Мех грахоў на плечы сябра ўзвалім –
Ён стрывае ўсё. Сябрук, - бяры!

Прадаём Айчыну за капейку.
Аддаём сумленне за рубель.
І дзядоў старую камізэльку
Нюхаем, каб не кранаў нас хмель.

Знішчылі спадарскія падворкі
І з князёў зрабілі жабракоў.
Вільню ўсю разбілі на гаворкі
І сваё згубілі ўсё наўкол.

Гэта Мы нямоглыя з'яднацца
Вакол мэты, ведаў, дабрыні...
Гэта нас на Захадзе баяцца,
Бо не маем веры мы ў крыві.

Гэта Мы грахі нясём спрадвеку
За сябе, за продкаў, і за тых,
Хто ў Хрысце прынізіў чалавека
І спаліў мінулага масты.

Гэта нам адказваць за ўсе войны,
Здзек зпрыроды, хамства і ману.
Крочыць шляхам вольным, незагойным,
На сябе за іншых браць віну.

Я прашу ў нябёсаў прабачэння.
У царквы я літасці прашу:
- Божа, уратуй маю душу,
Дай ёй моцы ўдзень і ў час вячэрні.
1995


Рецензии