Я - не паэт
Я звычайны чалавек.
Я нават не ўяўляю,
Як складаюцца вершы,
І калі прыходзіць натхненне.
Аднак мне ўдавалася іх запісваць.
Ноччу. Калі спачывалі паэты,
Калі шапталіся зоркі,
І анёлікі дакраналіся да зямлі.
Я не паэт.
Я звычайны паляшук,
Які занатоўвае вершы,
Што прылятаюць з нябёсаў.
Я не паэт.
Проста думкі мае заблукалі
Там, дзе губляецца час,
Дзе нараджаюцца зоркі,
Дзе спачываюць анёлкі.
2003
Свидетельство о публикации №114022806824