Кароль
А кароль вольнадумства, -- сапраўдны кароль!
Вы навошта ўсмешкі пад маскі схавалі?--
Для артыста ж усмешка –- прызнання пароль.
Дык гучней апладзіруйце!-- Сцэна для вольных!
Паднявольным не будзе сапраўдны ігрок.
-- Агаліце мячы!
-- Хто тут мужныя воіны?
Агаліце мячы і зрабіце свой крок...
-- Вось карона агню…
-- Карануйце планету!
А спачатку мячы свае кіньце ў агонь.
Хто пагодзіцца з гэтым –-
Падам я манету.
Бо манета -- агонь.
На манеце -- кароль.
1995
Свидетельство о публикации №114022806741