Восень на Палессi
Накрывае іх пажоўклым лісцем.
Гэта знак жыцця ці знак бяды,
Ад якой няма нікому выйсця?
На пытанне будзе і адказ –
Адпачыць зімою хочуць дрэвы,
Каб вясна парадавала нас
Парасткамі той жыццёвай веры.
Кажуць: памірай, а жыта сей –
Так здаўна закладзена ў прыродзе.
Што б рабіў без веры Маісей,
Калі люд пустынямі выводзіў?
На пытанне будзе і адказ –
Вера загартоўвае абраных.
Каб спасцігнуць веру -- трэба час.
Каб ачысціць душы -- трэба храмы.
Вось чаму з маленькіх жалудоў
Волаты–асілкі вырастаюць.
Вось чаму ад вэлюма садоў
Зноўку ўваскрасае наша памяць.
Мы з прыродай знітаваны тым,
Што умеем думаць, дбаць аб вечным:
Сеяць жыта, каб цвілі сады
І цягнуўся лёс наш чалавечы.
Свидетельство о публикации №114022806679