Iлья
Летнім ранкам пад касою
Галаву сваю схіляў.
То не я касіў атаву
І махаў касою жвава,
Гэта мой сусед – Ілья.
Ён быў Богам касавіцы,
Хоць і бегаў за спадніцай,
Добра ўмеў траву касіць.
Без рукі ён быў, паверце,
Гэтак лёс яго памеціў,
Каб не змог вайну забыць.
- Што вайна? - хіба забава? –
То нядобрая, брат, справа -
Ўспамінае так Ілья…
А я ўсё гляджу, не веру,
Як ён спрытна грузіць сена,
Бо наробіць дождж гнілля:
Вось такі сусед Ілья.
1995
Свидетельство о публикации №114022806661