Стагi ля Прыпяцi
Едзем разам з бацькам на Балонне*
Сена каля Прыпяці касіць.
Тут траве сапраўднае раздолле.
Той травы на вілах не знасіць.
У траве звіняць стальныя косы -
Чуецца іх песня ля ракі.
Роўныя, духмяныя пракосы
Сушыць сонца, ветраць скразнякі.
Пройдзе тыдзень – едзь, варочай сена.
А пасля - зграбай яго ў валкі
І ў капну складай сухое смела,
Каб ля копнаў грэліся ваўкі.
На плячах стагі трымаюць неба.
Вывезці іх трэба за тры дні,
Бо вясной стагоў не знойдзеш следу –
Паядзяць іх мошка й авадні.
Гэта вам Палессе, а не жарты.
Тут з прыродай трэба сябраваць.
Бо калі вясной зірнуць на карту –
Скрозь вада… Лугоў тых не відаць.
*Балонне – заліўныя лугі ля Прыпяці. Так мясцовыя жыхары Лунінецкага раёна называюць месцы касавіцы.
Свидетельство о публикации №114022806623
Лира Шкут 28.05.2016 06:06 Заявить о нарушении