МОЙ КРАЙ

Мой край лабелій і суніц,
Спатканняў і расстанняў,
Дзе ў косах белых навальніц
Звініць раса кахання.

Тут белых чапляў галасы
Плятуць Палесся гукі.
Мой край, я твой адданы сын,
Мой боль - з табой разлукі.

І калі сум гняце парой,
Я ведаю, што трэба
Пайсці к табе, пабыць з табой
І падзяліцца хлебам.

Бо гэты хлеб, што я прынёс,
Рос на зямельцы мілай.
У ім - любоў, надзея, лёс.
У ім - краса і сіла.
1988


Рецензии
Согласна! В нем и краса и сила!

Виктория Коптелова   21.11.2014 11:32     Заявить о нарушении