Добры дзень, табе, маё палессе
Добры дзень! - ля Прыпяці лугі.
Хай салоўкі вам спяваюць песні,
Падпяваюць песні берагі.
Ля вады так хораша пяецца,
Песня тая з хвалямі плыве
І ад гукаў тых квітнее сэрца,
Бо Палессе песнямі жыве.
Тут і чаплі і буслы – гарэзы,
І арлан - вялікі белахвост...
Ладзяць птушкі тут свае імпрэзы,
Задзіраюць ганарліва нос.
Бо само Палессе гэта - песня,
Без якой не марыць і не жыць,
Бо яна, бы павадак той весні,
Ручаём – гарэзнікам бяжыць.
2004
Свидетельство о публикации №114022806586