Малiтва
Акрамя любові да зямлі.
А любові не бывае многа –
Калі многа – будуць мазалі.
Дай нам, Божа, што табе нягожа:
Радасці зямной і дабрыні.
З імі мы ўсе беды пераможам
І да веры пусцім карані.
Дай славянам крышачку цярпення,
У жыцці - разважлівымі быць.
Дай паэтам крылы і натхненне,
Каб яны маглі ў аблоках плыць.
Бо пакуль жывуць яшчэ паэты –
Пішуцца малітвы на зямлі.
А малітвы веры доўжаць леты:
Веры, што ад Бога мы ўзялі.
Дай нам, Божа, долі чалавечай
І жыцця без войнаў і маны,
Каб мы болей не ўгіналі ў плечы
Вольнай, чалавечай галавы.
Свидетельство о публикации №114022806567