Палессю

Колькі разоў прыязджаю дамоў,
Столькі разоў іду па старой,
Брукаванай дарозе,
Абапал якой
Стаяць шырокаплечыя, удумлівыя дубы
Са сваімі спрадвечнымі,
Векавымі марамі.

Колькі разоў углядаюся ў іх счарнелыя,
Змаршчыністыя твары,
Столькі разоў
Адчуваю сябе ў спакоі  і лагодзе
Той зямлі,
Якая мяне ўзгадавала.

Чуеш, Палессе! -
Гэта ты жывеш у сэрцы маім
Той спрадвечнай,
Ад нараджэння знаёмай кожнаму песняй,
Без якой не хацелася б жыць.
1990


Рецензии