Гены лiтвiнау

Я за ўсіх адказваць не бяруся.
За сябе скажу Вам, так і быць:
Гены ёсць яшчэ на Беларусі --
Дзеля іх павінны людзі жыць.

Славіць кут бацькоў сваіх і дзедаў,
Саграваць зямлю ў руках сваіх,
Бо зямля дае нашчадкам веды,
Поіць іх вадою ведаў тых.

Код зямлі залечыць душаў раны.
Код вады абудзіць пачуццё
Той любові, дзе святыя Храмы
Абразамі плачуць, бы дзіцё.

Гэты край абраны быў не намі,
Але ж мы –- нашчадкі вояў тых,
Што галовы за яго паклалі,
Каб мужала племя маладых.

Гэй, ліцвіны! --  ваша кроў жывая.
Яна верай духу прарасла
Ў тых, хто жыта спелае зжынае
І снапы па полі разаслаў.


Рецензии