Песнi жураулiныя

Не страляй у сэрца жураўлінае -
Ён ляціць... Паслухай, як пяе!
Жураўлі прыносяць людзям з выраю
Песні непачутыя свае.
Што ў тых песнях –
Боль, або туга,
А мо плач па белае зямлі;
Па азёрах, рэках і лугах,
Што ім крылы вольныя далі?
Небакрылы Белае зямлі!
Што вас кліча з райскага цяпла?
Можа песні, што пяюць палі,
Ці тугі нябачная сцяна?
Ведаю,
Вы хочаце сказаць,
Што няма нічога даражэй за Айчыну.
Каб любоў зямную ўсю спазнаць,
Трэба ўбачыць неба не вачыма,
А адчуць на лёгкіх, пругкіх крылах,
Што ў палёце неба беражэ…

1997


Рецензии