Успамiн пра сябра

Толя Сыс на маім вяселлі
Быў адзін, бы лісток асенні;
Ні жаны, ні дзяцей, ні ўнукаў –
Верш самоты ў бакале грукаў.

А ў вачах - па айчыне слёзы,
Па Дняпру, што цячэ ля хаты…
Клён сівы там шаптаў бярозам,
Што не стала ў паэта таты,

Што пляменнікі маладыя
Бы дубкі, паляглі раптоўна.
А сляза на змаршчынцы стыне
Бы ільдзінка на борце чоўна.

Гэты боль абвастрыў хваробу:
Незагойную думак язву.
Ён глытаў то віно, то соду,
А яны выклікалі спазму.

Ах, Разіма, навошта ж гэтак
Ты пакрыўдзіла так паэта:
Перакрэсліла ўсе дарогі,
Не абмыла паэту ногі.
2007


Рецензии
Да, жаль Толика...
Но Лариса растит его сына Тихона...
В Ветке...
А в 90-м Толик был и на моей свадьбе.

С грустью,
Ангелина (Анжелина).

Летнее Утро   01.03.2014 20:03     Заявить о нарушении